Навіны
У Баранавіцкім раёне вызначылі лепшых сандружину і звяно
I месца заваявала санітарная дружына агракамбіната «Мір». На II месцы-сандружына Баранавіцкай птушкафабрыкі, а бронза – у птушкафабрыкі «Дружба».
Сярод санітарных звёнаў I месца - у Гарадзішчанскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Вясёлкавы»; II месца – у раённай ЖКГ; III месца – у Ляснянскага сацыяльнага пансіяната «Сосны».
Наша каманда на вышыні
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у такой важнай справе!
Судзейская камісія ацэньвала не толькі практычныя навыкі і тэарэтычныя веды каманд, але і творчы падыход – конкурс нагляднай агітацыі і страявой песні дадаў відовішчнасці!
Асаблівыя віншаванні камандзе ААТ"Баранавіцкая птушкафабрыка"! Вы занялі ганаровае срэбра! Малайцы! Ваша падрыхтоўка, зладжанасць і прафесіяналізм прынеслі заслужаную ўзнагароду.



























