Абласны турыстычны злёт
На турыстычна-аздараўленчым комплексе «Лясное возера» Баранавіцкага раёна з размахам прайшоў першы абласны турыстычны злёт на прызы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.
Два дні - і ні хвіліны спакою. Вайб, добры настрой, спартыўны азарт і камандны дух — вось што панавала на паляне. Спаборніцтвы, песні ля вогнішча, усмешкі да вушэй і тая самая атмасфера, дзеля якой усе тут сабраліся.
На ўрачыстым адкрыцці кіраўнік галіновага прафсаюза вобласці Аляксандр Саланевіч пазначыў галоўную мэту злёту: знайсці новыя імёны. Тых, хто запаліць на рэспубліканскім турзлёце і пакажа, што нашы аграрыі — Лепшыя не толькі ў палях і на фермах, але і на турыстычных дыстанцыях.
У тэхніцы пешаходнага турызму сярод жанчын: Ірына Астапчык ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка"
Маўнцінбайк сярод мужчын: Дзмітрый Кульчык ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка"









