Зімовая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
15 лютага адбудзецца зімовая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
Цяперашняя зімовая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Заваёўваючы перамогі на спартыўных пляцоўках, мы памятаем пра галоўную перамогу ў гісторыі нашай краіны-перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 9 мая мы адсвяткуем 80-годдзе гэтай Вялікай Перамогі, а зараз мы з гонарам прысвячаем нашы спартыўныя дасягненні салдатам вайны, тым, хто цаной свайго жыцця заваяваў для нас мірнае неба над галавой, тым хто сваім прыкладам шмат дзесяцігоддзяў таму паказаў нам, што такое сапраўдная любоў да Радзімы і адданасць сваёй Айчыне.