Жніво збожжавых завершана. Арганізацыі кіраўніцтва справамі Прэзідэнта сабралі больш за 115 тысяч тон збожжа
Сёння прадпрыемствы АПК і сельгаспадраздзялення арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта завяршылі збор збожжавых і зернебабовых культур. На плошчы больш за 24,7 тыс.га намалочана 115296 тон збожжа (без уліку грэчкі і кукурузы на зерне). Гэта амаль на 11,2 тыс. т больш, чым летась. Сярэдняя ўраджайнасць па сельгаспрадпрыемствах аграхолдынга склала 47,3 ц/ га, што на 4,9 працэнтнага пункта больш у параўнанні з узроўнем 2024 года.