Пасяджэнне Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
Трымаць планку ў аздараўленні членаў прафсаюза. Зацікаўліваць ва ўступе ў шэрагі АПК. Больш актыўна навучаць прафсаюзную моладзь
Такія задачы былі пастаўлены на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
- Фармалізму ў нашай працы быць не павінна. Мы абараняем чалавека, адстойваем яго інтарэсы, падтрымліваем нашага члена прафсаюза, калі ён апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Няўважлівасць, абыякавасць у працы з людзьмі вельмі дорага каштуюць. Яны здольныя перакрэсліць любыя дасягненні па іншых напрамках работы прафсаюза, падкрэсліў лідар прафсаюза аграрыяў Васіль Хвацік.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі:
- пытанні правядзення VIII З'езда Рэспубліканскага камітэта прафсаюза;
- будучае прафесійнае свята-Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыю турыстычных і экскурсійных паездак для членаў прафсаюза і іх сем'яў.