За пяцігодку Баранавіцкая птушкафабрыка здзейсніла каласальны эканамічны скачок
Па выніках года Баранавіцкая птушкафабрыка выйшла на другую пазіцыю ў краіне па яйцаноскасці: тут атрымалі ад кожнай нясушкі ў сярэднім за год 333,7 яйкі.
- А па валавой вытворчасці яйка займаем трэці радок у Рэспубліцы, — удакладняе генеральны дырэктар ААТ «Баранавіцкая птушкафабрыка» Леанід Пянькоўскі. - Сёння акрамя яйка вырабляем яечны парашок меланж і мясную прадукцыю. Маем сетку фірмовага гандлю з 17 кропак продажаў па ўсёй краіне. Наша фабрыка-адна з валаўтваральных вытворчасцяў раёна з калектывам у 700 чалавек.