X справаздачна-выбарная канферэнцыя Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу
У Бярозе пачала працу x справаздачна-выбарная канферэнцыя Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Удзел у канферэнцыі прымаюць:
- старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Хвацік;
- старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчупленкаў;
- выканаўчы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Ашмянцаў;
- старшыня Бярозаўскага райвыканкама Вячаслаў Мятліцкі;
- кіраўнікі арганізацый аграпрамысловага комплексу вобласці;
- больш за 100 дэлегатаў канферэнцыі.
Ад ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка" ўдзел у канферэнцыі прыняла Пінігіна Людміла Іванаўна-старшыня ППА нашага прадпрыемства
Аднагалосным рашэннем дэлегатаў старшынёй Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК на новы пяцігадовы перыяд зноў абраны Саланевіч Аляксандр Паўлавіч.
Намеснікам старшыні абраны Бараноўскі Аляксандр Аляксандравіч, які раней займаў пасаду загадчыка аддзела сацыяльна-эканамічнай работы абласнога камітэта.
Канферэнцыя завяршылася ўрачыстым узнагароджаннем прафсаюзнага актыву.