У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы
У краіне пачалася масавая ўборка кукурузы на зерне - намалочана 124 тыс. т з сярэдняй ураджайнасцю 78,2 ц/га. да ўборкі кукурузы на зерне прыступілі ўсе вобласці: Брэсцкая - 53 тыс. т, Віцебская - 1 тыс. т, Гомельская і Гродзенская - па 27 тыс. т, Мінская - 13 тыс. т, Магілёўская - 3 тыс. т. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 43% плошчаў, што складае 434 тыс. га.









