У Баранавіцкім райвыканкаме адбылася рабочая нарада па падрыхтоўцы да правядзення абласных «Дажынак-2026»
Для Баранавіцкага рэгіёна наступны год будзе асаблівым. Бо менавіта наш рэгіён упершыню будзе прымаць абласное свята працаўнікоў вёскі»Дажынкі".
У Баранавіцкім райвыканкаме адбылася рабочая нарада па падрыхтоўцы да правядзення такога маштабнага мерапрыемства пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзіма Альшэўскага. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Баранавіцкага райвыканкама Раман Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Максімчук, прадстаўнікі службаў і аддзелаў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.