У Баранавіцкім раёне ўшаноўвалі лепшых аграрыяў
Усяго на сцэне Дома культуры аграгарадка Мірнага ўзнагарод рознага ўзроўню былі ўдастоены больш за сто трыццаць работнікаў сельскагаспадарчай галіны. Хлебаробы, аграномы, жывёлаводы, заатэхнікі, аператары машыннага даення, ветурачы – усе яны працуюць на карысць раёна, прадпрыемства, калектыву і сваёй сям'і.
Граматай Баранавіцкага райвыканкама ўдастоена:
ТАСЬМІНСКАЯ Таццяна Фёдараўна-ветэрынарны ўрач вытворчага ўчастка "Першамайскі" ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка".
Граматай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Баранавіцкага райвыканкама ўдастоены:
ДРОЗД Мікалай Мікалаевіч-кіроўца аўтамабіля;
Лазоўская Таццяна Вячаславаўна-рабочы аддзялення сартавання яек.
Ганаровай граматай Баранавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК удастоены:
СЛАУТА Аксана Канстанцінаўна-вытворца паўфабрыкатаў аддзялення;
КУЧУРА Валерый Зіноўевіч-трактарыст-машыніст.
Сярод кіроўцаў транспартных сродкаў (з ёмістасцю кузава да 30 кубічных метраў):
III месца-ВАЛЧЭЦКІ Барыс Пятровіч.
Сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак:
I месца – Канстанцінаў Вадзім Сяргеевіч (старшы аператар зернесушыльнай устаноўкі).
Віншуем!