У Баранавіцкім раёне назвалі лепшыя сандружыну і звяно
На лыжаролернай трасе аграгарадка Мір за першынство ў спаборніцтвах паспрачаліся пяць санітарных дружын і восем звёнаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Праграма спаборніцтваў уключала пяць этапаў, падчас якіх дружыны і звёны дэманстравалі экіпіроўку, уменне правесці ёдавую прафілактыку, выконвалі дзеянні, што прымаюцца пры хімічным, камбінаваным, бактэрыялагічным заражэнні, а таксама меры па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.
У ходзе спаборніцтваў ацэньваліся як практычныя навыкі, так і тэарэтычныя веды каманд. Судзейская камісія таксама ацэньвала творчасць у конкурсе нагляднай агітацыі і страявой песні.
Першае месца сярод санітарных дружын заняла каманда Баранавіцкай птушкафабрыкі. Сярод санітарных звёнаў пераможцам стала звяно Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.