У Баранавічах з размахам стартавала дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»
Нягледзячы на не самае спрыяльнае для выхаду «ў свет» надвор'е, у сераду, 3 студзеня, гарадскі Дом культуры быў поўны людзей. Прычынай аншлагу стала ўрачыстае мерапрыемства, якое адкрывае ў Брэсцкай вобласці рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Ад усёй душы», закліканую надарыць клопатам і ўвагай самае старэйшае пакаленне.