У Баранавічах прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне вызвалення горада
У Баранавічах прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне вызвалення горада
Раніцай 8 ліпеня жыхары Баранавічаў сабраліся на ўрачысты мітынг ля Вечнага агню, каб ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў. Менавіта ў гэты дзень 79 гадоў ішлі жорсткія баі за Баранавічы, у выніку якіх горад зноў стаў свабодным ад акупацыі.
Прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў, дэпутацкі корпус, моладзь, простыя гараджане ўсклалі кветкі і вянкі да манумента, памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання