Справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка"
9 лютага 2024 года адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка"
З справаздачным дакладам аб рабоце прафсаюзнага камітэта за пяцігодку выступіла старшыня прафсаюзнай пяршоўкі Людміла Іванаўна Пінігіна.
Асаблівае месца ў справаздачным дакладзе было адведзена рабоце прафсаюзнага камітэта, якая праводзіцца сумесна з наймальнікам па стварэнні бяспечных і камфортных умоў працы работнікаў.
Удзельнікі канферэнцыі, абмеркаваўшы прапанаваныя даклады, аднагалосна прызналі працу прафсаюзнага камітэта здавальняючай. Намечаны задачы на новы перыяд.
Удзел у канферэнцыі прынялі:
- Старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК-Аляксандр Саланевіч.
- Старшыня Баранавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК-Ілона Пазняк.
- Старшыня Баранавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў-Алена Параскевіч.
Профлідар аграрыяў Брэсцкай вобласці Аляксандр Саланевіч падзякаваў кіраўніцтву ААТ" Баранавіцкая птушкафабрыка", членам першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, работнікам за адказнае стаўленне да справы і выказаў упэўненасць, што прафсаюзны камітэт будзе і надалей эфектыўна працаваць на карысць усяго калектыву і краіны ў цэлым.
У завяршэнні канферэнцыі былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.