Сёння ў Мінску ўшаноўвалі перадавікоў сельгасарганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў вёскі. Кіраўнікі гаспадарак, прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, работнікі ферм, трактарысты, вадзіцелі, работнікі завадскіх цэхаў - 50 лепшых працаўнікоў калектываў, чые арганізацыі ўваходзяць у склад Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былі сёння ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі і ўзнагародамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.









