Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі праходзіць маладзёжны форум работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі праходзіць Маладзёжны выніковы форум Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «моладзь і будучыня», з удзелам кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава.
У форуме прымаюць удзел 190 маладых работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з розных рэгіёнаў краіны.
«У сістэме кіравання справамі Прэзідэнта працуе шмат вопытных, высокапрафесійных і каштоўных спецыялістаў, але для далейшага развіцця арганізацый і прадпрыемстваў неабходна, каб прыходзіла больш маладых, ініцыятыўных і перспектыўных работнікаў, якія прымуць эстафету і вопыт ад даўно працуючых, вопытных спецыялістаў і ўдыхнуць новую энергію ў вырашэнне пастаўленых задач, - адзначыў кіраўнік спраў Прэзідэнта. - Таму актуальным для сістэмы пытаннем з'яўляецца прыцягненне маладых кадраў і іх замацаванне на вытворчасці».
Цяпер у арганізацыях Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта працуе 26 тысяч чалавек, з іх 3300 ва ўзросце да 31 года. Гэта 15% ад агульнай колькасці працуючых.
Найбольшая колькасць маладых людзей працуе ў гандлі і грамадскім харчаванні (18%), у гасцініцах, аграпрамысловым комплексе (17%), а таксама ў прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах (15%).