Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую Вас З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэтае свята-даніна павагі падзеям, якія паўплывалі на ход сусветнай гісторыі і заклалі аснову для фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
Зараджаная ў кастрычніку 1917 года на прынцыпах справядлівасці і народаўладдзя мадэль сацыяльнай дзяржавы сфармавала трывалы падмурак для развіцця нашай краіны.
Урокі Кастрычніцкай рэвалюцыі для многіх краін сталі прыкладам барацьбы за правы і свабоду, ідэалы і каштоўнасці.
Захаваўшы традыцыю святкавання, беларусы напоўнілі яе стваральным сэнсам, у аснове якога эвалюцыйны шлях устойлівага пераўтварэння грамадства без сацыяльнай варожасці і ўзрушэнняў. Дзень 7 лістапада праз дзесяцігоддзі азначае працоўныя дасягненні і важныя адкрыцці.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, яркіх перамог і здзяйсненняў у імя роднай Беларусі.









