Адкрыццё памятнай стэлы ў гонар прысваення гораду Баранавічы ганаровага звання СНД «Горад працоўнай славы 1941-1945 гг.»
Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД 26 чэрвеня прынята рашэнне аб прысваенні гораду Баранавічы ганаровага звання Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Горад працоўнай славы 1941-1945 гг.» у ліку іншых васемнаццаці гарадоў сямі дзяржаў – удзельніц СНД. Такі статус прысвойваецца ўпершыню. І першымі ганаровага звання ўдастоены Баранавічы і Орша.
Сёння ў нашым горадзе стартавалі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У 10.00 на сцэнічнай пляцоўцы каля дошкі Гонару на вуліцы Савецкай была ўрачыста адкрыта манументальная скульптура – памятная Стэла ў гонар прысваення гораду Баранавічы ганаровага звання «Горад працоўнай славы 1941-1945 гг.».
Манумент усталяваны ў мэтах выканання рашэння СНД. У цэнтры-Стэла вышынёй больш за 10 метраў, у падставе — пяціканцовая зорка і ваенныя сюжэты.
Праект распрацаваны архітэктарам Сяргеем Пашынскім, выраблены на прадпрыемствах горада.