Справаздачна-выбарная канферэнцыя Баранавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК
Адбылася Х справаздачна-выбарная канферэнцыя Баранавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, на якой былі прадстаўлены справаздачы аб выніках дзейнасці арганізацыі за апошнія пяць гадоў і вызначаны асноўныя напрамкі далейшай дзейнасці прафсаюза аграрыяў. Заахвочаны лепшыя работнікі. Ад ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка" ўзнагароджаны граматай Сіліцкі Уладзімір Станіслававіч, інжынер-тэхнолаг аддзялення паглыбленай перапрацоўкі яек.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Баранавіцкага райвыканкама Раман Жук, старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Рудзь, кіраўнікі арганізацый раёна.
Ілона Пазняк абраная старшынёй Баранавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу