Мітынг, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі
Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая 2025 года, у аграгарадку Русіно і вёсцы Вялікія Лукі адбыўся мітынг, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. У гэтай важнай падзеі прынялі ўдзел адміністрацыя і першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ"Баранавіцкая птушкафабрыка". Мітынг прайшоў ля брацкай магілы, дзе мы аддалі даніну памяці тым, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над галавой.
На жаль, не ўсім удалося вярнуцца жывымі, але памяць аб іх подзвігу будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Мы шануем герояў, якія змагаліся за нашу свабоду і будучыню.
Па завяршэнні мітынгу адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак, якое стала сімвалам нашай падзякі і павагі да тых, хто абараняў Радзіму. Давайце памятаць і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням!