Конкурс "Сям'я года"
У Баранавіцкім раёне шукаюць крэатыўныя і таленавітыя сем'і. Па традыцыі напярэдадні Дня сям'і ў раёне выберуць пераможцу конкурсу "Сям'я года".
Арганізатарамі раённага конкурсу з'яўляюцца тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна, Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры ўдзеле аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы і па справах моладзі, культуры, а таксама грамадскіх арганізацый.
Конкурс будзе праходзіць дыстанцыйна. Каб прыняць у ім удзел, да 22 сакавіка 2024 года ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна (г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 89, тэлефоны: 66-49-22, 60-94-31, электронная пошта soc@tcsonbarr.by) неабходна падаць анкеты-заяўкі і конкурсныя матэрыялы.