Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені
Указ (№213) аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці падпісаў 23 мая прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 чалавекі.
Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец і кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, судова-экспертнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у эфектыўную рэалізацыю стратэгічных праектаў, умацаванне канстытуцыйнай законнасці, ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, бюджэтна-фінансавай сістэмы, грамадзянскай авіяцыі, машынабудавання, прамысловасці, перапрацоўчай галіны, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадарак, навукі, культуры і спорту.
Ордэн Айчыны з'яўляецца вышэйшым ордэнам Рэспублікі Беларусь.
Ордэн Айчыны мае тры ступені:
- ордэн Айчыны I ступені;
- орден Айчыны II ступені;
- орден Айчыны III ступені.
Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з'яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:
- за выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраваных на павышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;
- за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
- за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.
Ордэн Айчыны носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.
Ордэнам Айчыны III ступені да гэтага моманту за ўсю гісторыю ў Рэспубліцы Беларусь былі ўзнагароджаны 269 чалавек. Першае ўзнагароджанне ордэнам Айчыны III ступені адбылося ў 1996 годзе.
Крыніца: president.gov.by і awards.by