Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў павіншаваў працаўнікоў вёскі і перапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Віншую вас з прафесійным святам-Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Сваёй карпатлівай і самаадданай працай вы ўносіце вялікі ўклад у дабрабыт народа, забеспячэнне харчовай бяспекі дзяржавы і ўмацаванне пазіцый Рэспублікі Беларусь на рэгіянальных і сусветным рынках.