ІІ Рэспубліканскі форум працаўніц сяла
У Мінску праходзіць ІІ Рэспубліканскі форум працаўніц вёскі У сельскай галіне сёння працуюць больш за 240 тыс.чалавек, з іх больш за 50% — гэта жанчыны. Пра гэта паведаміла намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна на адкрыцці ІІ Рэспубліканскага форуму працаўніц вёскі, якое прайшло ў Вялікім тэатры Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай беларускага саюза жанчын сумесна з Мінсельгасхарчам і Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу. Форум працаўніц вёскі, сабраў больш за 300 удзельніц з усіх куткоў краіны, у іх ліку больш за 50 прадстаўніц аграпрамысловага комплексу Брэсцкага рэгіёна.