Дзень сям'і
Сёння ў а/г Мір адбылося маштабнае мерапрыемства, прысвечанае Дню сям'і
Перад Домам культуры і ў фае гасцей і ўдзельнікаў свята «Сям'я-гэта мы!» чакалі займальныя тэматычныя пляцоўкі.
Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, кіраўнік раёна Сяргей Карпенка адзначыў, што сям'я – злучнае звяно паміж рознымі пакаленнямі. Яна з'яўляецца крыніцай павагі, любові, захавання духоўных, нацыянальных і культурных традыцый.