Бронза ў камандным заліку
Учора завяршыўся II Рэспубліканскі турыстычны злёт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Каманда Брэсцкай вобласці, у склад якой уваходзілі і прадстаўнікі нашай фабрыкі, заняла 3 месца.
У камандным заліку па спартыўным арыентаванні каманда Брэсцкай вобласці заваявала 1 месца, у тэхніцы велатурызму - cерабро
Таксама падведзены вынікі творчых конкурсаў.
Брэсцкі рэгіён прызнаны лепшым на фестывалі ежы "Рыхтуем разам", удастоены 2 месца ў конкурсах "Песні ля вогнішча " і прадстаўленні лагера.