Брэсцкая абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК сёння адзначае 40 гадоў
Дарагія сябры, калегі, наша нязломная каманда работнікаў АПК Брэстчыны!
Сёння цудоўны дзень і па-сапраўднаму святочны: нашай арганізацыі спаўняецца 40 гадоў! Гэта тысячы лёсаў, мільёны гектараў зямлі і тон хлеба, за якімі стаялі Мы з вамі. Гэта ўзрост мудрасці і росквіту сіл.
І як жа сімвалічна, што менавіта да гэтага юбілею мы атрымалі самы дарагі падарунак - мы сталі лепшай абласной прафсаюзнай арганізацыяй па ўсіх паказчыках дзейнасці ў сваёй галіне. Гэта дарагога варта!
Усе разам мы даказалі, што Брэсцкая абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК - гэта сапраўды прыклад работы, абароны і адзінства.
Гэта не ўзнагарода зверху. Гэта наша агульная перамога. Гэта ваша праца, ваша прынцыповасць і ваша любоў да роднай зямлі. Лепшага падарунка да 40-га дня нараджэння і ўявіць нельга.
З юбілеем! Сорак гадоў-Палёт нармальны, ідзем толькі ўверх!










