Акруговымі і тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі завяршаецца прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты
Сёння ў 19.00 тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі завяршаюць прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.
З 16 па 30 студзеня члены тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій правераць дакументы, якія паступілі на прадмет адпаведнасці патрабаванням выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прымуць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.