25 сакавіка 2026 года на Баранавіцкай птушкафабрыцы прайшоў Дзень аховы працы
Загадчык сектара па ахове працы, абароне ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне прадпрыемства Васіль Васюнін адзначыў важнасць праводзімага мерапрыемства, падкрэсліўшы, што на Баранавіцкай птушкафабрыцы праводзіцца вялікая работа па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнні тэхналагічнай, працоўнай дысцыпліны, культуры вытворчасці і прадукцыйнасці працы.
Ён паведаміў, што бягучы год у Рэспубліцы аб'яўлены годам бяспечнай працы ў энергетыцы.
- Гэтая маштабная ініцыятыва, накіраваная на зніжэнне вытворчага траўматызму, умацаванне культуры бяспекі і мадэрнізацыю сістэм аховы працы ў галіне, – адзначыў Васіль Анатольевіч









