106-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Баранавіцкім раёне
Напярэдадні 106-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ля помніка Уладзіміру Леніну ў Крошыне адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны гэтай пераломнай падзеі ў гісторыі. Падзеі кастрычніка 1917 года змянілі лёс велізарнай краіны, сталі тым падмуркам, на якім будавалася суверэнная Рэспубліка Беларусь. Аб значнасці гэтай даты для нашай краіны гаворыць і тое, што 7 лістапада носіць статус дзяржаўнага свята.